Урачыстую частку адкрыў дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак, які пажадаў поспехаў удзельнікам і адзначыў важнасць Тыдня роднай мовы для выхавання маладога пакалення і фарміравання ў яго духоўна-маральных каштоўнасцей і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Старшыня журы, артыстка, уладальнік медаля Францыска Скарыны, заснавальнік літаратурнага тэатра “Слова” Зінаіда Уладзіміраўна Феакцістава-Каладзяжная распачала конкурс літаратурна-музычнай кампазіцыяй на вершы Максіма Танка, 110-годдзе якога прыпадае на Дзень народнага адзінства. У склад журы ўваходзілі таксама дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяна Пятроўна Хоміч, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыя Сяргееўна Рак.
Загадчык кафедры замежных моў Вольга Юр’еўна Шыманская захапіла прысутных эмацыянальным і пранікнёным выкананнем цыклу вершаў Уладзіміра Караткевіча і натхніла канкурсантаў на шчырае прызнанне ў любові роднаму слову.
Лепшыя творы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Янкі Сіпакова, Рыгора Барадуліна і многіх іншых паэтаў выконвалі не толькі студэнты розных факультэтаў універсітэта (філалагічнага, прыродазнаўчага, пачатковай і эстэтычнай адукацыі), але і выхаванцы сацыяльна-працоўнай майстэрні “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, вучні 5–11 класаў школ і гімназій Мінска, у якіх працуюць настаўнікамі выпускнікі філалагічнага факультэта.
Кожны канкурсант атрымаў памятны сертыфікат удзельніка Тыдня роднай мовы. Пераможцамі сярод прадстаўнікоў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі сталі: вучаніца ДУА “Гімназія № 43 г. Мінска” (філіял кафедры беларускай і замежнай літаратуры) Аляксандра Галавачова (1 месца), вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Мінска” Валерыя Суша (2 месца) і выхаванец сацыяльна-працоўнай майстэрні Віталь Насеннік (3 месца). Паміж студэнтаў БДПУ прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – Ксенія Копаць (філалагічны факультэт), 2 месца – Маргарыта Стрыевіч (факультэт пачатковай адукацыі), 3 месца – Таццяна Дзяруга (факультэт прыродазнаўства). Прызамі глядацкіх сімпатый былі адзначаны студэнты філалагічнага факультэта Юрый Зышчук і Анастасія Арлова.