Конкурс быў арганізаваны студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў», што функцыянуе на кафедры беларускай літаратуры і культуры. Перад удзельнікамі паэтычнага спаборніцтва з інфармацыяй пра дзейнасць маладых літаратуразнаўцаў-танкаўцаў і пажаданнем поспехаў у конкурсе выступіла кіраўнік студэнцкай лабараторыі, намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц.
Журы ў складзе мастацкага кіраўніка народнага тэатра «Жывое слова» Алесі Канстанцінаўны Сівохінай, загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч і старшыні студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі магістранта Марыі Сяргееўны Рак ацэньвала яркія выступленні студэнтаў 1–3 курсаў.
У выніку лепшымі выканаўцамі твораў Максіма Танка сталі:
1 месца – Марыя Шаплыка (трэці курс).
2 месца – Алена Фендзіч (трэці курс).
3 месца – Наталля Давыдава (другі курс).
Усім удзельнікам конкурсу выдадзены сертыфікаты, а пераможцам – памятныя падарункі ад кафедры беларускай літаратуры і культуры і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
Спецыяльную ўзнагароду ад СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» атрымала Любоў Парневіч (трэці курс). Прызам ад народнага тэатра «Жывое слова» заахвочана Ангеліна Клімава (першы курс).
Завяршылася мерапрыемства віншавальным словам дэкана філалагічнага факультэта Васіля Дзянісавіча Старычонка.