Новости События Общее
Анонс событий

Вiншуем Віктара Уладзіміравіча Чэчата з 80-годдзем!

Знакавая падзея адбылася 3 ліпеня 2018 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ − урачыстае віншаванне юбіляра, прафесара кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў Віктара Уладзіміравіча Чэчата. 

У 1960 годзе Віктар Уладзіміравіч скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. Чкалава па спецыяльнасці «Руская і беларуская мова і літаратура», звязаўшы сваё далейшае прафесійнае жыццё з педагогікай.

Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага ў 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1996-м − доктарскую. З 1997 года з’яўляецца прафесарам па спецыяльнасці «Педагогіка», акадэмікам Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі.

Віктар Уладзіміравіч мае значны практычны вопыт. Ён працаваў настаўнікам нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 1 г. Слуцка, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы гэтай установы адукацыі. Быў выкладчыкам, дацэнтам кафедры педагогікі і псіхалогіі Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна.

Стаць прафесіяналам высокага ўзроўню Віктару Уладзіміравічу дазволіла і адміністрацыйная работа на пасадзе загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі згаданага інстытута, намесніка дырэктара на навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, загадчыка лабараторыі сямейнага выхавання, загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі магістратуры Нацыянальнага інстытута адукацыі, прафесара кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання, прарэктара па навуковай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ. Хутка будзе 13 год, як Віктар Уладзіміравіч працуе на кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ.

Вядомы вучоны, педагог, ён прайшоў шлях ад настаўніка да прафесара і заслужыў павагу і аўтарытэт педагагічнай супольнасці не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Спектр навуковых інтарэсаў Віктара Уладзіміравіча шырокі: ён з’яўляецца аўтарам навуковых работ па праблемах сямейнай педагогікі, патрыятычнага выхавання, сацыяльнай педагогікі, вышэйшай і дадатковай адукацыі, гісторыі педагогікі ў беларускім і замежным друку.

Віктар Уладзіміравіч вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. З’яўляецца членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, членам праблемнага савета па педагагічных навуках БДПУ, савета па абароне дысертацый Д 02.21.02 пры БДПУ, членам прэзідыума Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па навукова-метадычным і арганізацыйным забеспячэнні сацыяльна-псіхалагічнай і выхаваўчай работы, кансультантам рэдакцыйных калегій і саветаў часопісаў «Народная асвета», «Пралеска», «Выхаванне i дадатковая адукацыя».

Вялікая ўдзячнасць паважанаму Віктару Уладзіміравічу за плённую педагагічную дзейнасць у справе адукацыі і выхавання моладзі, павышэння прафесійнай кваліфікацыі педагагічных работнікаў і псіхолага-педагагічнай культуры навучэнцаў і іх бацькоў. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, новых здабыткаў у працы і жыцці!

 

Расскажи друзьям: Вiншуем Віктара Уладзіміравіча Чэчата з 80-годдзем!

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.bydfrbspu@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by