У тэатры «Жывое слова» кожны год адбываюцца «Атрасіны», калі з дрэваў ўжо атрэсена ўсё лісце, і ўдзельнікі тэатра таксама атрэсаюць свае творчыя здабыткі за год. На гэты раз яны толькі ў снежні падтрыхтавалі праграму «Новыя палескія рабінзоны», калі на вуліцы ўжо ляжыць снег, але «Атрасіны-2017» атрымаліся надзвычай душэўнымі, бо зала была запоўнена сябрамі і родзічамі жываслоўцаў, якія прыйшлі падтрымаць блізкіх з кветкамі, а пакідалі вядомую аўдыторыю з добрым настроем.
– Гэта эксперымент, своеасаблівы дзень самакіравання, дзе можна было ўбачыць шмат зробленага самімі студэнтамі. Усё атрымалася, як заўжды, жыва і шчыра. Адным словам, усё, як любяць нашыя адданыя аматары. А іх прыйшло не мала ўчарговы раз, і мы ганарымся тым, што гледачы прыходзяць да нас заўжды па сваёй ахвоце, – распавядае рэжысер народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» БДПУ Алесь Мойскі.
Студэнты БДПУ выступілі ў якасці рэжысераў, акцераў, сцэнарыстаў і г.д. Кіраўніком праекта была студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта ўніверсітэта Лізавета Тумар, якая распрацавала канцэпцыю «Атрасін-2017».
По словах А. Мойскага, гэта сапраўды цалкам новая праграма, якая складаецца з новых нумароў, якія яшчэ не паказваліся на сцэне тэатра «Жывое слова» ў такім выглядзе.
– Гледачы ўбачылі і пачулі песні, танцы, мініяцюры, маналогі, вершы і ўрыўкі з твораў Уладзіміра Арлова, Антуана дэ Сент-Экзюперы, Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Adele, Янкі Купалы, Якуба Коласа, «Один в каное» і іншыя, – дапаўняе рэжысер тэатра.