Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» запрашае на штогадовую вечарыну ўласнай творчасці. Удзельнікі тэатра падрыхтавалі праграму «Новыя палескія рабінзоны».
– Гэта эксперымент, дзе можна будзе ўбачыць шмат зробленага, але ў любым выпадку ён будзе жывым і шчырым. Адным словам, усе, як любіць глядач! – распавядае рэжысер народнага літаратурнага тэатра БДПУ Алесь Мойскі.
Пачатак мерапрыемства а 19-й па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (вучэбны корпус № 2, аўдыторыя 500). Уваход вольны!

Даведачна:
Тэатр «Жывое слова» быў створаны ў лістападзе 1966 года артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педагагічнага інстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой. У 1975 году калектыў атрымаў званне народнага. Тэатр аб'ядноўвае студэнтаў БДПУ, МДЛУ, Інстытута журналістыкі БДУ, БДЭУ і іншых навучальных устаноў сталіцы. З 2012 года тэатрам кіруюць Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.

WI-FI




















