Выкладчыкі кафедры тыфлапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі У.В.Гардзейка і А.У.Паршонак прапанавалі спецыялістам прыняць удзел у правядзенні лабараторных заняткаў па дысцыпліне «Сучасныя сродкі камунікацыі».
Госці правялі майстар-клас «Сучасныя сродкі распазнавання і сінтэзу маўлення для стацыянарных і мабільных платформ» для студэнтаў 4 курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Лагапедыя». Удзельнікі даведаліся што ўяўляе сабой сінтэзатар маўлення, азнаёміліся з магчымасцямі платформы для апрацоўкі тэкставай і гукавой інфармацыі для розных тэматычных даменаў «Corpus.by», паслухалі інтэрактыўную экскурсію з дапамогай мабільнага прыстасавання «KrokApp».
Майстар-клас не пакінуў нікога раўнадушным, студэнты задавалі шмат пытанняў супрацоўнікам лабораторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
− Было вельмі цікава і карысна для нашай спецыяльнасці. Спадзяёмся на далейшае правядзенне такіх майстар-класаў, − сказала студэнтка інстытута Ганна Сабіла.
Па словах удзельнікаў, на мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні, якія звязаны будучай прафесіяй студэнтаў-лагапедаў.
− Мы пазналі больш сродкаў і прыстасаванняў для камунікацыі, усе прадстаўленныя праграмы могуць спатрэбіцца ў рабоце лагапеда. Было вельмі цікава і з’явілася жаданне прыняць удзел у разработках спецыялізіраваных праграм, − падзялілася сваімі уражаннямі студэнтка Вольга Дук.
Чытайце таксама:
Майстар-клас дае настаўнік-профі