Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

17 снежня 2020 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука у дыстанцыйным фармаце адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб выніках выканання праграмы «Кадры 2016−2020» і задачах кадравай палітыкі да 2025 г.».

У пасяджэнні прымалі ўдзел намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Дакладчык адзначыла, што ў цэлым кадравы склад 43 кафедраў адпавядае нарматыўным патрабаванням і дазваляе паспяхова ажыццяўляць адукацыйна-педагагічную і навуковую дзейнасць.

З ліку выкладчыкаў, якія працуюць на пастаяннай аснове, вучоныя ступені і званні маюць 329 чалавек (49%), з іх 32 − дактары навук, прафесары (4,8%) і 298 −  кандыдаты навук, дацэнты.

Дзякуючы рэалізацыі праграмы «Кадры 2016−2020» для патрэб БДПУ падрыхтаваны 6 дактароў і 43 кандыдаты навук, што значна пераўзыходзіць паказчыкі папярэдніх гадоў, вырасла колькасць  педагагічных работнікаў з вучонымі ступенямі (з 44,7% да 49%), што дазволіла заняць другое месца ў рэйтынгу ўніверсітэтаў Беларусі (І – БНТУ, 50%; ІІІ – БДУ, 48%).

У БДПУ 23 кафедры маюць працэнт укамплектаванасці выкладчыкамі з вучонымі ступенямі і званнямі 50% і больш: кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (загадчык А.А.Корзюк), кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (С.А.Талмачова), кафедра матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі (І.М.Гуло) − 93%; кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі (Д.В.Дзятко) − 84%; кафедра агульнай біялогіі і батанікі (І.А.Жукава) − 79%; кафедра беларускай і замежнай літаратуры (І.М.Мішчанчук), кафедра педагогікі (С.М.Сірэнка) − 71% і інш.

Разам з тым, маюцца кафедры з недастаткова высокім навукова-педагагічным патэнцыялам (працэнт выкладчыкаў са ступенямі ніжэй за 40%): спартыўна-педагагічных дысцыплін (загадчык У.Л.Аляшкевіч) – 9%, фізічнага выхавання і спорту (А.В.Хіжэўскі) – 10%, мастацка-педагагічнай адукацыі (Г.В.Лойка) – 10%, замежных моў (В.Ю.Шыманская) – 11%, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў (А.У.Цытрон) – 14% і інш.

Штогод зніжаецца колькасць выкладчыкаў, якія маюць вучоную ступень доктара навук і вучонае званне прафесара (з 44 чал. у 2016 г. да 32 чал. у 2020 г.). Дактары навук (прафесары) адсутнічаюць у складзе кафедраў: беларускага і рускага мовазнаўства (загадчык А.С.Васілеўская), замежных моў (В.Ю.Шыманская), марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл (І.А.Жукава), мастацка-педагагічнай адукацыі (Г.В.Лойка), менеджменту і адукацыйных тэхналогій (Ю.М.Кіслякова), методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў (А.У.Цытрон), хіміі (А.Л.Казлова-Казырэўская), прыродазнаўчых дысцыплін (Г.Л.Мураўёва), сацыяльнай педагогікі (А.С.Куніцкая), сацыяльнай работы (Ю.У.Урублеўскі).

Ва ўніверсітэце адзначаецца тэндэнцыя да старэння прафесарска-выкладчыцкага складу. Толькі на 4 кафедрах ёсць па 1 прадстаўніку ПВС з вучонай ступенню ва ўзросце да 30 гадоў: кафедра замежных моў, кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, кафедра агульнай і дашкольнай педагогікі, кафедра педагогікі.

Аналіз выканання інстытутамі і факультэтамі мерапрыемстваў праграмы «Кадры 2016−2020» паказвае, што планы абарон дысертацый выкананы не ў поўным аб’ёме і штогод карэктаваліся ў бок змяншэння. З 80 запланаваных у праграме абарон дысертацый (73 кандыдацкія і 7 доктарскіх) адбылася 41 абарона (39 кандыдацкіх і 2 доктарскія). Поўнасцю запланаваныя паказчыкі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі былі выкананы толькі ў 2016 г. У наступныя гады гэтыя паказчыкі не выкананы або выкананы часткова.

Аляксандр Іванавіч Жук, рэктар БДПУ, падводзячы вынікі абмеркавання, падкрэсліў, што ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для своечасовай і якаснай падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Распрацавана сістэма мер па ўключэнні таленавітых студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць і адборы з іх ліку кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру. Арганізавана педагагічнае суправаджэнне студэнтаў, якія праявілі схільнасць да навукова-даследчай дзейнасці і матываваных на навучанне ў магістратуры і аспірантуры з аказаннем ім адраснай кансультацыйна-педагагічнай дапамогі. Дзейнічаюць  студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, якія даюць старт у навуку маладым навукоўцам і якія з’яўляюцца базай для працягу навучання ў аспірантуры і дактарантуры. Штогод актуалізуецца праблемнае поле прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў, якое служыць арыенцірам для вызначэння тэматыкі курсавых і дыпломных работ з перспектывай далейшага развіцця даследаванняў у рамках магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Распрацавана сістэма стымулюючых мер − як у плане павышэння адказнасці саіскальнікаў і навуковых кіраўнікоў, так і матэрыяльнай падтрымкі за высокія вынікі.

Разам з тым аналіз выканання праграмы «Кадры 2016−2020» дазволіў выявіць праблемы ў рэалізацыі кадравай палітыкі і падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі:

фармальныя адносіны да планавання падрыхтоўкі дысертацый з боку кіраўніцтва некаторых інстытутаў і факультэтаў;

парушэнне прынцыпу пераемнасці ў сістэме «магістратура − аспірантура – дактарантура»;

накіраванне ў аспірантуру недастаткова падрыхтаваных і матываваных саіскальнікаў без навуковых публікацый і пачатых даследаванняў па тэме будучай дысертацыі;

адсутнасць якаснага змястоўнага аналізу выконваемай працы падчас правядзення прамежкавай атэстацыі саіскальнікаў;

недастатковая адказнасць асобных саіскальнікаў вучоных ступеняў і іх навуковых кіраўнікоў;

адсутнасць пастаяннага кантролю з боку прарэктара па навуковай рабоце Г.В.Торхавай, дырэктараў інстытутаў, дэканаў факультэтаў, іх намеснікаў па навуковай рабоце, загадчыкаў кафедраў за належным кадравым забеспячэннем і працэсам падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by