Новости События Общее

Сустрэча з рэдакцыяй навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова»

14 красавіка 2021 года на філалагічным факультэце БДПУ адбылася сустрэча з рэдакцыяй навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова».

Заснаванае ў 1987 годзе, «Роднае слова» сёння з’яўляецца сур’ёзнай пляцоўкай для выступленняў вучоных. Яго высокі статус пацвярджаецца фактам уключэння ў пералік навуковых выданняў, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь для  апублікавання вынікаў дысертацый. «Роднае слова» карыснае не толькі навукоўцам – мовазнаўцам, літаратуразнаўцам, культуролагам, мастацтвазнаўцам, – але і настаўнікам. Часопіс і задумваўся як метадычны дарадца менавіта для школьных настаўнікаў: першыя гады ён выходзіў пад назвай «Беларуская мова і літаратура ў школе».

Супрацоўнікі выдання, цікавага і патрэбнага вучоным, настаўнікам і ўсім аматарам роднага слова, на чале з галоўным рэдактарам Наталляй Мікалаеўнай Шапран адгукнуліся на запрашэнне дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталлі Віктараўны Заяц. 14 красавіка яны завіталі да студэнтаў трэцяга курса філфака БДПУ і ўдзельнікаў СНДЛ «Літаратура: погляд маладых». Наталля Мікалаеўна ўзгадала гісторыю выдання, пазнаёміла з яго сучаснай канцэпцыяй, падзялілася сакрэтамі падрыхтоўкі нумароў, а іх за час існавання часопіса выйшла амаль 400.

Рэдактары аддзелаў Крысціна Мікалаеўна Пучынская, Ларыса Уладзіміраўна Сагановіч, Вольга Леанідаўна Крукоўская прадставілі рубрыкі, падрыхтоўкай якіх займаюцца, расказалі пра іх напаўненне, пра магчымасці выкарыстання матэрыялаў будучымі настаўнікамі – на ўроках, на пазакласных мерапрыемствах, падчас падрыхтоўкі да алімпіяд. Словы ўсіх выступоўцаў ілюстраваліся змястоўнай і насычанай прэзентацыяй, за якую адказваў тэхнічны рэдактар Канстанцін Лісецкі.

Кіраваў імпрэзай дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. Пастаянны аўтар «Роднага слова», ён падзяліўся яркімі ўспамінамі, звязанымі з часопісам. На сустрэчы з рэдакцый прысутнічалі іншыя яго аўтары: загадчыкі кафедр і выкладчыкі факультэта. Загадчыца кафедры замежных моў Вольга Юр’еўна Шыманская ў якасці падзякі гасцям выканала некалькі ўласных песень.

«Роднасловаўцам» удалося перадаць аўдыторыі пачуццё захопленасці і любові да сваёй працы, натхніць прысутных на новыя здзяйсненні, спраўдзіўшы такім чынам абвешчаны ў пачатку сустрэчы слоган: «Роднае слова» – часопіс для прафесійнага нахнення!».

Расскажи друзьям: Сустрэча з рэдакцыяй навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова»

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 311-23-71
Внутр. тел.: 122 

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru