У самым пачатку свята пад апладысменты на сцэну запрасілі рэктара ўніверсітэта Аляксандра Іванавіча Жука. У прывітальным слове ён звярнуўся да ўсіх прысутных, шчыра павіншаваў супрацоўнікаў і студэнтаў з вялікай датай – 104-годдзем БДПУ.
– Наш універсітэт зрабіў і шмат робіць, каб пацвердзіць статус вядучай педагагічнай ВНУ краіны і надзейнага партнёра ў міжнароднай адукацыйнай супольнасці. Па ініцыятыве нашага ўніверсітэта створаны і працуюць педагагічные класы, колькасць якіх павялічылася да 420 па ўсей краіне. Таксама ў гэтым годзе БДПУ набыў статус базавай арганізацыі СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Толькі за апошнія тры гады колькасць замежных студэнтаў вырасла ў два разы, цяпер разам з намі вучыцца больш за 900 студэнтаў і магістрантаў з 22 краін свету, – падкрэсліў Аляксандр Іванавіч.
– Мы паспяхова працуем над узняццем міжнароднага іміджу нашага ўніверсітэта, які дае якасную адукацыю. Знакавай падзеяй стала стварэнне сумеснага факультэта інавацыйнай педагогікі ў Ташкенскім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэце імя Нізамі, дзе ўжо на мінулым тыдні пачалася сумесная падрыхтоўка кадраў Узбекістана па спецыяльнасцях «Лагапедыя», «Дашкольная адукацыя» і «Псіхалогія». Больш за 150 студэнтаў факультета атрымаюць двайны дыплом двух універсітэтаў, – адзначыў рэктар.
Аляксандр Іванавіч падкрэсліў і навуковыя дасягненні ўніверсітэта. Так, БДПУ быў занесены на рэспубліканскую дошку гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый.
Звярнуў увагу рэктар універсітэта і на актыўнае развіццё валанцёрскай дзейнасці. Па выніках трэйцяга працоўнага сяместра штаб працоўных спраў БДПУ стаў лепшым у Мінску, а педагагічныя атрады «Ветразь» і «Ніка» – лепшыя сярод іншых ВНУ.
– Масавы ўдзел у спартыўных святах і мерапрыемствах як гарадскога, так і рэспубліканскага ўзроўня падцвярджае наш статус аднаго з самых спартыўных універсітэтаў Беларусі. Прыкладам гэтаму сведчыць актыўны ўдзел у Мінскім палумарафоне, дзе ўжо чацвёрты год прымаюць удзел як студэнты, так і выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ разам са сваімі сем’ямі. Мы на самой справе кожны раз адстайваем свой галоўны лозунг «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!», – рэзюмаваў Аляксандр Іванавіч. Рэктар выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто сваёй сумленнай працай стварае сучасную гісторыю БДПУ.
Пасля студэнты і супрацоўнікі ўсіх факультэтаў БДПУ разам з хорам факультэта эстэтычнай адукацыі «Гаўдэамус» (кіраўнік і дырыжор – Ларыса Мікалаеўна Ядлоўская) праспявалі гімн БДПУ.
У гонар значнага свята нашай Alma Mater далей адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў, якія на працягу года праявілі сябе ў розных напрамках і дасягнулі значных вынікаў. Яны атрымалі Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ», Ганаровую грамату БДПУ, Грамату БДПУ, Падзяку. Са спісам узнагароджаных можна пазнаёміцца тут.
Сапраўдным падарункам да Дню ўніверсітэта стаў святочных канцэрт, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўніверсітэта. БДПУ віншавалі народны ансамбль народнай музыкі танца і песні «Рэй», творчы калектыў факультэта эстэтычнай адукацыі «Дыямант», народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца», танцавальны калектыў «Арт-Юніці», прафесар БДПУ Уладзімір Бубен і старшы выкладчык, удзельнік групы «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук, вакальна-харавы ансамбль «ФЭО-РыЯ», ансамбль факультэта эстэтычнай адукацыі «La vie» і танцавальны калектыў «О2», ансамбль сучаснай харэаграфіі «Натхненне» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік Галіна Крапіўніцкая), салістка Заслужанага калектыву «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускніца БДПУ Яніна Арлоўская, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч і Антон Заянчкоўскі, калектыў, створаны ва ўніверсітэце, а зараз папулярная беларуская група «Бай-Сіці», а таксама знакамітая беларуская група «Тяни-Толкай».
БДПУ таксама віншавалі студэнт, лаурэат рэспубліканскіх конкурсаў Руслан Скрыпко, студэнт Уладзімір Аруцюнян у суправаджэнні хора «Гаўдэамус» і студэнты з Кітайская Народнай Рэспублікі Люі Цзімвэй, лаўрэат першай прэміі Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Талисман удачи» Ло Цзыі.