Кіраўнікі Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі падрыхтавалі адмысловую канцэртную праграму, а таксама адказалі на пытанні наведвальнікаў, як напрыклад, наколькі іх лірычныя героі супадаюць з рэальнымі асобамі і падзеямі.
Падчас праграмы Алесь Мойскі прачытаў свае першыя і новыя творы, якія яшчэ не гучалі на шырокую аўдыторыю. Некаторыя вершы былі прысвечаны беларускім пісьменнікам і культурным дзеячам. Алеся Сівохіна заспявала песні на вершы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Марка Шагала... У зале прысутнічалі ўдзельнікі і выпускнікі тэатра «Жывое слова». Такія, як паэтка Вера Буланда, якая падарыла цяперашнім кіраўнікам тэатра свае новыя кнігі.
Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі падрыхтавалі як лірычныя творчыя нумары, так і вясёлыя, гумарыстычныя, а таксама паказалі кампазіцыю па вершах народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, з якой пачалася іх сумесная праца над спектаклямі і імпрэзамі.

WI-FI




















