Творчы вечар праходзіў таксама ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-годдзя Маскоўскага раёна г. Мінска. Канцэртная праграма “рэеўцаў” стала сапраўдным музычным падарункам юбіляру. Дарэчы, у зале прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі Маскоўскага раёна, з якімі мы супрацоўнічаем не адзін год, - адзначыла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці Алена Віктараўна Жураўская.
У канцэрце творчага вечара прагучалі беларускія народныя песні (“Як прыехаў казачэнька з поля” , “Чэрэз сэнэчка”, “Павей ветрык”, “А я печы не паліла”, “У садзе гуляла” і інш.), былі выкананы беларускія народныя танцы (“Палеская кадрыля”, “Навасельская кадрыля”, “Падэспань”, “Карапет”, “Маталіха”, “Жарты з брылямі” і інш) і ўсё гэта ў суправаджэнні жывога выканання музыкаў ансамбля.
Напрыканцы вечара з цёплымі словамі віншавання да ўдзельнікаў калектыву звярнулася дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі Ірына Іванаўна Рыжыкава. Ірына Іванаўна адзначыла, што калектыў ужо стаў своеасаблівай візітнай карткай БДПУ, яго ведаюць не толькі ў сталіцы і рэспубліцы, але і за межамі Беларусі. Дала высокую ацэнку справе педагогаў і кіраўнікоў калектыву Людміле і Віктару Васіленям, для якіх “Рэй” з’яўляецца справай усяго жыцця.
Ад імя кіраўніцтва БДПУ падзякай за актыўны ўдзел у культурным жыцці ўніверсітэта у складзе народнага ансамбля народнай музыкі, танца і песні «Рэй» былі адзначаны харэографы калектыву, сярод якіх і студэнты, і выпускнікі, і выкладчыкі ўніверсітэта, якія займаюцца ў складзе ансамбля не адзін год.

WI-FI




















