Новости События Общее

Творчыя калектывы БДПУ ўзялі ўдзел у фестывале народнай творчасці

11 сакавіка 2017 года ў межах мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці “Сузор’е” у канцэртнай зале ПК МТЗ пацвярджалі найменне “народны” ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца” (кіраўнік – Аляксандр Шугаеў) і ансамбль народнай музыкі, танца і песні “Рэй” (кіраўнікі – Віктар і Людміла Васілені).

Нагадаем, што з лютага па красавік 2017 года народныя калектывы БДПУ прымаюць удзел у III этапе Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці “Сузор’е”. Удзел “народных”, “узорных” каллектываў г. Мінска ў фестывале разглядаецца як пацверджанне ганаровага наймення “народны”, “узорны” пры ўмове абнаўлення рэпертуару. Па выніках праглядаў  калектывам выдаецца пасведчанне аб пацверджанні ганаровага наймення.

У межах гэтага фестывалю пройдзе шэраг мерапрыемстваў (канцэртаў, спектакляў, сустрэч і інш.) на розных пляцоўках г. Мінска.

Для прагляду калектывы БДПУ прапанавалі членам журы і публіцы паўгадзінныя канцэрты ўласнай творчасці. Так, ансамбль «Ярыца» выканаў праграму пад назвай «Ад Каляд да вясны», у якой прагучалі беларускія народныя песні і музыка ў апрацоўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Сіраты. Сярод зімовых песень можна было пачуць “Свята”, “ Вароты”, “Каляда”, “Дзе мы хадзілі”, “Мяцеліца” і інш. А да гукання вясны калектыў падрыхтаваў “Вясна, вясна ды вясёначка”, “А ўжо недалечка”, “Ой, ты вясна”, “Вясна-красна наставала” і інш. Традыцыйна і вельмі сімвалічна праграма завяршылася сваеасаблівым гімнам калектыву з аднайменнай назвай “Ярыца”.

Шостым па спісе ўдзельнікаў прагляду сваю праграму прэзентаваў ансамбль «Рэй».  Гэта было цэльнае дзейства, у якім танцы змяняліся інструментальнымі кампазіцыямі, саступаючы месца беларускім народным песням, пасля зноў сцэна была аддадзена харэографам. Бліскуча выкананы “Палеская кадрыля” і гарадскі танец “Матлёт” у пастаноўцы Л. Васілені, харэаграфічная замалёўка “Скокі на лаўках”, “Верацкая маталіха” у музычнай апрацоўцы Віктара Васілені. Краналі за душу і беларускія народныя песні “Чэрэз сэнэчка” і “Пахаджала дзеванька”, якія выканала вакальнае трыа.

− Хочацца адзначыць, што прысутнічаць пад час выступлення народных калектываў БДПУ “Ярыцы” і “Рэя” стала чарговай радаснай сустрэчай з музычна-песенным і харэаграфічным багаццем зямлі беларускай, сустрэчай з майстрамі-выканаўцамі, сэрцам і душой адданымі сваёй справе па захаванні і перадачы маладым пераемнікам нацыянальных традыцый і культуры, - адзначыла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці Алена Віктараўна Жураўская.

Вынікі конкурсу будуць вядомы на прыканцы красавіка бягучага года.

 

 

Расскажи друзьям: Творчыя калектывы БДПУ ўзялі ўдзел у фестывале народнай творчасці

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Отдел международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by