Адкрыццё выставы пачалося музычным прывітаннем народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка Аляксандра Міхайлавіча Шугаева. З вітальным словам выступіў намеснік дэкана гістарычнага факультэта па навуковай працы Павел Аркадз’евіч Матюш. Часовую выставу адкрыла загадчык філіяла «Беларуская хатка» «Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры» Таццяна Анатольеўна Лабада. На працягу мерапрыемства праводзілася экскурсія малодшым навуковым супрацоўнікам музея «Беларуская хатка» Ілонай Мікалаеўнай Анчак. У ролі вядучых выступілі загадчык музея БДПУ Анастасія Канстанцінаўна Козік і студэнт гістарычнага факультэта Мікіта Рачылоўскі.
Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» пад кіраўніцтвам мастацкіх кіраўнікоў Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага выступіў з кампазіцыяй на вершы М. Багдановіча. Студэнты гістарычнага факультэта Яўгеній Бандаровіч, Ксенія Мажуль, Антон Кляшчонак чыталі вершы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Адзначым, музей БДПУ упершыню прымае падобную выставу. Запрашаем вас наведаць літаратурна-дакументальную часовую выставу «І толькі на цябе надзея…», якая будзе дзейнічаць да 27 сакавіка 2021 года. Па пытаннях арганізацыі і правядзення экскурсій звяртайцеся па тэлефоне: +375 (25) 923-98-01 (загадчык музея Анастасія Канстанцінаўна Козік).

WI-FI




















