З прывітальным словам да студэнтаў, выкладчыкаў, школьнікаў, вучняў педагагічных класаў і ўсіх, хто далучыўся да напісання дыктоўкі, звярнуліся прарэктар па навуковай рабоце, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандра Валянцінаўна Пазняк і дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. У сваіх выступленнях яны адзначылі, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе яднанне беларусаў, якія, захоўваючы гістарычную памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, ганарацца дасягненнямі краіны і ўносяць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт.
Дыктавала тэкст дыктоўкі «Паэт народнага адзінства» дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Вольга Валянцінаўна Урбан.
Дыктоўка выклікала вялікую цікавасць у грамадскасці нашай краіны і садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальнага прыгожага пісьменства. Дыктоўку пісалі больш за 900 удзельнікаў, якія змаглі праверыць сваю арфаграфічную і пунктуацыйную граматнасць, пашырыць веды пра творчасць Максіма Танка.

WI-FI




















