– У фінале згулялі 24 каманды (а гэта больш за 150 школьнікаў) – пераможцы паўфінальных спаборніцтваў, што праходзілі ў розных установах адукацыі Пухаўшчыны з канца лютага па сярэдзіну мая, – расказаў прэс-службе БДПУ дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч.
«Беларусіяда» ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных рухомых гульнях, выбраных па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці. У сёлетнюю праграму «Беларусіяды» на Пухаўшчыне трапілі «Лапта» – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль, «Дзень-ноч» – спаборніцтва на хуткасць, «Пальчатка» – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць, «Перацяжкі» – сілавое спаборніцтва з традыцыйнымі правіламі.
– Ужо восьмы год запар падрыхтоўка і правядзенне спабоніцтваў сярод студэнтаў і школьнікаў у межах праекта «Беларусіяда» з’яўляецца адным з практычных заданняў заліку і экзамену студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце фізічнага выхавання па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)». Так што «Беларусіяда» – не толькі цікавы фізкультурна-аздараўленчы праект БДПУ, але і своеасаблівая творчая лабараторыя, дзе будучыя спартыўныя рэжысёры вучацца і на практыцы спасцігаюць методыку арганізацыі масавых спартыўна-мастацкіх прадстаўленняў, – адзначыў аўтар праекта «Беларусіяда», старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Анатоль Віктаравіч Дрыгін.
Вынікі спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях сярод каманд усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пухавіцкага раёна:
Гульня «Лапта»:
1 месца – Ананічскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;
2 месца – Бор-Слабоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;
3 месца – Дрычынская базавая школа.
Гульня «Пальчатка»:
1 месца – сярэдняя школа № 3 г. Мар’іна Горка;
2 месца – Мар’інагорская гімназія;
3 месца – Грэбенская базавая школа.
Гульня «Дзень-ноч»:
1 месца – Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;
2 месца – сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка;
3 месца – Блонская сярэдняя школа.
Гульня «Перацяжкі»:
1 месца – Шацкая сярэдняя школа;
2 месца – Дукорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа;
3 месца – Зазерская сярэдняя школа.
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!
Даведка:
Спартыўна-адукацыйны праект БДПУ «Беларусіяда» актыўна пашырае свае межы. У маі 2017 года на стадыёне БДПУ за права быць лепшымі змагаліся каманды з устаноў адукацыі ўсіх раёнаў горада Мінска. У кастрычніку 2017 года «Беларусіяда» праводзілася ў горадзе Жодзіна (Мінская вобласць).
Фото пресс-службы БГПУ.