На галоўнай сцэне ўніверсітэта пакажуць 4 спектаклі (“Вечар”, “Паўлінка”, “Шабаны”, “Каханне як мілітарызм”), пасля чаго адбудуцца творчыя сустрэчы студэнтаў і выкладчыкаў з вядучымі артыстамі Купалаўскага тэатра.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах дамоў аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнымі ўстановамі ўжо другі раз. Упершыню аналагічны сумесны праект быў рэалізаваны ў лютым 2016 года. Праект садзейнічае эстэтычнаму выхаванню і духоўнаму станаўленню студэнтаў, павышэнню цікавасці будучых педагогаў да тэатра, развіццю пачуцця прыгожага.
Усе спектаклі будуць пачынацца а 14 гадзіне і праходзіць па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (актавая зала). Уваход па запрашальных білетах.
Расклад спектакляў у межах праекта “Купалаўскі тыдзень у БДПУ”
12 лютага – “Вечар”.
13 лютага – “Паўлінка”.
14 лютага – “Шабаны”.
15 лютага – “Каханне як мілітарызм”.


WI-FI




















