Заданні розных конкурсаў віктарыны спрыялі асэнсаванню беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці, фарміраванню ўсвядомленага ўспрымання студэнтамі беларускай літаратурнай мовы як сродку замацавання традыцый, маральных ідэалаў грамадства, адчуванню прыгажосці, мілагучнасці, выразнасці, эстэтычнай вартасці беларускай мовы. Удзельнікі пашырылі свае веды пра родную мову, удасканалілі навыкі маўленчых зносін, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Журы ўзначаліў дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак. Найлепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Вольга Домась, Анастасія Сазонава, Вікторыя Місюль (філалагічны факультэт), Эла Шыцік, Сафія Кацяхова (Інстытут псіхалогіі), Ангеліна Саранкова, Дар’я Гуцава (факультэт пачатковай адукацыі), Ганна Пекар, Ганна Бандарчук (факультэт эстэтычнай адукацыі).
Пераможцы і найбольш актыўныя ўдзельнікі віктарыны атрымалі сертыфікаты.