Алена Анатольеўна ў БДПУ працуе з 2004 года. Яна прызнаны спецыяліст у галіне спецыяльнай псіхалогіі, аўтар вядомага вучэбнага дапаможніка «Асновы спецыяльнай псіхалогіі». Прымала ўдзел у 21 міжнароднай навуковай канферэнцыі. Падрыхтавала аднаго кандыдата псіхалагічных навук і чатырох магістраў педагагічных навук. Выкладчыкам надрукавана 91 навуковая і вучэбна-метадычная работа.
А.А. Лемех удзельнічае ў рэалізацыі праграм міжнароднага супрацоўніцтва. У 2012 годзе ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы прачытала курс лекцый, выступіла з дакладамі для настаўнікаў спецыяльных школ правінцыі Ганьсу, правяла семінары для выкладчыкаў Паўночна-Заходняга ўніверсітэта г. Ланьчжоў. У 2017 годзе прачытала адкрытыя лекцыі і правяла практычныя заняткі ў Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі «Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт» (Казань, Расійская Федэрацыя).
Сёння Алена Анатольеўна кіруе эксперыментальным праектам «Рэалізацыя адукацыйнай праграмы магістратуры па спецыяльнасці «Карэкцыйная педагогіка» ў сеткавай форме: прафілізацыя «Дзейнасць псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі і псіхолага-медыка-педагагічнага кансіліуму».
А.А. Лемех ажыццяўляла навуковае кіраўніцтва дзвюма тэмамі НДР і эксперыментальнай пляцоўкай, навуковае кансультаванне інавацыйнай пляцоўкай, а ў цяперашні час з’яўляецца кіраўніком НДР па выкананні задання па забеспячэнні дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (тэма гучыць наступным чынам: «Распрацаваць навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі»).
Віншуем Алену Анатольеўну! Жадаем далейшых поспехаў!