Новости События Общее
Анонс событий

Юбілейны Міжнародны форум “Чатырнаццатыя Танкаўскія чытанні” адбыўся ў БДПУ

20 верасня 2024 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Чатырнаццатыя Танкаўскія чытанні”. Сёлета яна была прымеркавана да Года якасці і 110-годдзя БДПУ.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі пачалося выступленнем дэкана філалагічнага факультэта прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка, які адзначыў, што  напярэдадні  правядзення канферэнцыі наша краіна адзначала Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Свята, як падкрэсліў В.Д.Старычонак, з’яўляецца ўвасабленнем павагі да Радзімы, згоды ўсяго беларускага народа, нагадвае пра сілу і векавую мудрасць беларускага народа і  пацвярджае, што адзінства з’яўляецца сапраўднай нацыянальнай каштоўнасцю, якую неабходна паважаць, берагчы і абараняць.

Святочнасці мерапрыемству надало выступленне народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, які выканаў праграму па творах Максіма Танка “Простае шчасце людское…” і стварыў своеасаблівую, узнёслую атмасферу ў зале.

На пленарным пасяджэнні выступілі вядомыя ў Рэспубліцы і за яе межамі пісьменнікі, навукоўцы і выкладчыкі, якія раскрылі розныя аспекты асэнсавання дзейнасці Максіма Танка: прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ Тамара Мікалаеўна Тарасава, настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, выдатнік народнай адукацыі Беларусі Моніч Ірына Віктараўна, дацэнт кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі ДУА “Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Мартынкевіч Святлана Васільеўна, кандыдат філалагічных навук Кажамякін Генадзь Вячаслававіч.

У міжнародным форуме прынялі ўдзел больш за 130 літаратуразнаўцаў, культуролагаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў і педагогаў з розных гарадоў Беларусі (Брэст, Гомель, Гродна, Мазыр, Магілёў, Віцебск, Пінск, Баранавічы) і 8 краін свету (Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Туркменістана, Кітая і інш.).

Пасля перапынку праца працягнулася ў васьмі секцыях, дзе абмяркоўваліся творы класікаў і сучасных пісьменнікаў у літаратуразнаўчым, лінгвістычным, культуралагічным і метадычным аспектах. Адметнасцю канферэнцыі з’яўляецца арганізацыя спецыяльнай секцыі “Праблемы сучаснага літаратуразнаўства і мовазнаўства ў работах маладых даследчыкаў”, удзельнікі якой змаглі далучыцца да абмеркавання навуковых праблем сучаснага  літаратуразнаўства і мовазнаўства.

Расскажи друзьям: Юбілейны Міжнародны форум “Чатырнаццатыя Танкаўскія чытанні” адбыўся ў БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Отдел по идеологической и воспитательной работе:

Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь

Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25

8 (017) 311-23-26

 


Отдел международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by