Новости События Общее

Юбілейны міжнародны форум «Трынаццатыя танкаўскія чытанні» адбыўся ў БДПУ ў межах Тыдня роднай мовы

16 верасня 2022 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Трынаццатыя Танкаўскія чытанні». Сёлета яна была прымеркавана да Года гістарычнай памяці ў Беларусі і 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка. Сонца яго паэзіі саграе ўсіх, каму дарагія спачуванне і шчырасць, шчасце і гора, хто не шукае для сябе палёгкі на пакручастых жыццёвых дарогах, ведае, што галоўная служба мастацтва і заключаецца ў тым, каб прайсці праз вернасць дабраце і чалавечнасці.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі пачалося выступленнем дэкана філалагічнага факультэта прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі і пажаданнем плённай працы звярнулася прарэктар па навуковай рабоце, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандра Валянцінаўна Пазняк. Святочнасці мерапрыемству надало выступленне народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, які выканаў праграму па творах Максіма Танка “Прайсці праз вернасць” і стварыў своеасаблівую, узнёслую атмасферу ў зале.

На пленарным пасяджэнні выступілі вядомыя ў Рэспубліцы і за яе межамі пісьменнікі, навукоўцы і выкладчыкі, якія раскрылі розныя аспекты асэнсавання дзейнасці Максіма Танка: лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», уладальнік медаля Францыска Скарыны, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Анатольевіч Шніп, загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Мікалаеўна Шапран, прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ Тамара Мікалаеўна Тарасава, дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак.

У міжнародным форуме прынялі ўдзел больш за 120 літаратуразнаўцаў, культуролагаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў і педагогаў з розных гарадоў Беларусі (Брэст, Гомель, Гродна, Мазыр, Магілёў, Віцебск, Пінск), а таксама з Расіі, Азербайджана, Грузіі, Ірака, Кітая і Украіны.

Пасля перапынку праца працягнулася ў шасці секцыях, дзе абмяркоўваліся творы класіка і сучасных пісьменнікаў у літаратуразнаўчым, лінгвістычным, культуралагічным і метадычным аспектах. Адметнасцю канферэнцыі стаў круглы стол, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння кандыдата педагагічных навук Яўгеніі Васільеўны Перавознай, якая больш за 35 гадоў працавала ў БДПУ.

 

Расскажи друзьям: Юбілейны міжнародны форум «Трынаццатыя танкаўскія чытанні» адбыўся ў БДПУ ў межах Тыдня роднай мовы

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 311-23-71
Внутр. тел.: 122 

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru