Падчас канцэрту народны ансамбль «Ярыца» атрымаў узнагароды:
- Ганаровую грамату БДПУ – за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічых кадраў, актыўную творчую дзейнасць – дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі, кіраўнік калектыву Аляксандр Міхайлавіч Шугаеў;
- Ганаровую грамату БДПУ – за асабісты ўклад у развіццё творчасці і ў сувязі з 30-годдзем народнага ансамбля «Ярыца» – хармайстар цэнтра студэнцкай творчасці Красна Ларыса Мікалаеўна;
- Падзяку рэктара – за актыўны ўдзел у творчым жыцці БДПУ, а таксама ў сувязі з 30-гадовым юбілеем калектыву народному ансамблю беларускай музыкі і песні «Ярыца»;
- Падзяку кіраўніцтва БДПУ – удзельнікам калектыву за актыўны ўдзел у культурным жыцці БДПУ ў складзе народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца» – канцэртмайстару Аляксею Мікалаевічу Юнусаву, Алёне Дубінскай, Настассі Канішчавай, Даніілу Кулікоўскіх, Ганне Міхайлоўскай, Алене Рашэтнікавай.
У 1990 годзе Віктар Раманцоў і Ірына Сінкевіч на кафедры народных інструментаў, тады музычна-педагагічнага факультэта БДПУ, стварылі фальклорны ансамбль і далі яму назву «Ярыца». У розныя гады ансамблем кіравалі Аляксандр Макаўчык, Сяргей Малібожка. Сапраўдным талісманам калектыву з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дацэнт Мікалай Сірата – стваральнік большасці музычнага рэпертуару ансамбля
З верасня 2012 года мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляецца лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, дацэнт Аляксандр Шугаеў. Шмат таленту і творчай энергіі аддае калектыву яго хармайстар – Ларыса Красна.

WI-FI




















