Сумесны праект народных калектываў БДПУ становіцца ўжо добрай традыцыяй. Летась “Жывое слова” і “Ярыца” пад кіраўніцтвам Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага, Аляксандра Шугаева і Ларысы Красны адпаведна паказалі “Цуд перад Калядамі”, а сёлета зладзілі паўнавартасны калядны вечар.
На гэты раз госці малой залы БДПУ пачулі мноства калядных песень і вершаў сучасных беларускіх пісьменнікаў на калядную тэматыку. Разам з фальклорнымі героямі – Анёлам, Чортам, Мядзведзем, Валхвамі, Дзедам і Бабай – гледачы адшукалі калядную зорку і выратавалі Казу. Да беларускіх традыцый далучыліся і кітайскія студэнты і магістранты, а таксама многія гледачы прыйшлі на гэта сямейнае свята з дзецьмі, якім асабліва спадабаліся касцюміраваныя персанажы з традыцыйнымі каляднымі маскамі.
Артысты зарадзілі выкладчыкаў і студэнтаў добрым настроем, які дапамог атрымаць калядную радасць, шчырыя эмоцыі і натхненне на светлыя справы на ўвесь 2024 год.

WI-FI




















