Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

29 лістапада 2018 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі на кампетэнтнаснай аснове. На пасяджэнне былі запрошаны члены камісіі па падрыхтоўцы пытання, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў па вучэбнай рабоце, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый.

На пачатку пасяджэння рэктар А.І. Жук адзначыў, што падрыхтоўка студэнтаў другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі − гэта адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўніверсітэта, паколькі магістратура з’яўляецца прыступкай для паступлення ў аспірантуру. У БДПУ назапашаны істотны вопыт арганізацыі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў магістратуры. Сёння ўніверсітэт рыхтуе высокакваліфікаваныя кадры не толькі для нашай краіны, але і для многіх замежных дзяржаў − Кітая, Туркменістана, Расіі, Латвіі, Канады, Арменіі, Узбекістана. Таму ад якасці падрыхтоўкі магістрантаў залежыць імідж нашага ўніверсітэта на рынку адукацыйных паслуг.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык адзначыў, што ва ўніверсітэце падрыхтоўка на ўзроўні другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца з 1994 года. Адукацыйны працэс па спецыяльнасцях магістратуры ў БДПУ поўнасцю адпавядае ўсім нарматыўным прававым актам у сферы адукацыі.

Падрыхтоўка магістрантаў ажыццяўляецца на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на працягу 1–2 гадоў па індывідуальных планах, якія распрацоўваюцца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі па канкрэтных спецыяльнасцях II ступені.

А.В. Макоўчык падкрэсліў, што індывідуальныя планы арыентаваны на актыўную самастойную работу студэнтаў і ўключаюць цыкл дысцыплін спецыяльнай падрыхтоўкі, праграму падрыхтоўкі дысертацыі, праграму практыкі, навукова-даследчую работу, вызначаюць формы і тэрміны справаздачнасці магістрантаў. Агульны аб’ём вучэбнай (аўдыторнай і самастойнай), навукова-даследчай і практычнай работы студэнтаў другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі ў залежнасці ад тэрміну навучання складае ад 2268 вучэбных гадзін (тэрмін навучання 1 год) да 4644 вучэбных гадзін (тэрмін навучання 2 гады).

Засваенне адукацыйнай праграмы магістратуры забяспечвае фарміраванне акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю. Выніковая атэстацыя на II ступені атрымання вышэйшай адукацыі праводзіцца ў форме абароны дысертацыі, якая з'яўляецца самастойным навуковым даследаваннем, накіраваным на фарміраванне метадалагічных ведаў, уменняў і навыкаў у навукова-даследчай дзейнасці. Асобам, якія завяршылі навучанне на II ступені і паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, прысвойваецца ступень «магістр».

У выступленні прагучала інфармацыя, што ў бягучым навучальным годзе агульная колькасць магістрантаў БДПУ складае 372 чалавекі, з іх значная частка навучаецца на спецыяльнасці «Псіхалогія» (53 чалавекі), а менш за ўсё – на спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання» (фізіка, беларуская мова – па 1 чалавеку). Было адзначана, што за апошнія тры гады адбыўся прыкметны рост колькасці замежных грамадзян, якія навучаюцца ў магістратуры БДПУ, – з 23 да 44 чалавек.

Тэарэтычная і практычная падрыхтоўка магістрантаў ажыццяўляецца з улікам сучасных тэндэнцый у развіцці навукі і практыкі. Кафедрамі інстытутаў і факультэтаў падрыхтавана і зацверджана ва ўстаноўленым парадку неабходная вучэбна-праграмная дакументацыя: вучэбныя планы і вучэбныя праграмы, створаныя ў адпаведнасці з дзеючымі адукацыйнымі стандартамі 20 спецыяльнасцей.

Рэалізацыю адукацыйных праграм II ступені вышэйшай адукацыі ў БДПУ рэгламентуюць 29 тыпавых планаў. На іх падставе інстытутамі і факультэтамі падрыхтаваны і зацверджаны 79 вучэбных планаў.

Структурнымі падраздзяленнямі БДПУ распрацавана 59 вучэбна-метадычных комплексаў для спецыяльнасцей магістратуры, але, як асабліва падкрэсліў А.В. Макоўчык, ніводны з іх не прайшоў дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з «Палажэннем аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў і вядзення Дзяржаўнага рэгістра інфармацыйных рэсурсаў».

Ва ўсіх структурных падраздзяленнях БДПУ шырока выкарыстоўваюцца магчымасці сеткі інтэрнэт для асвятлення працы магістратуры. На факультэцкіх (інстытуцкіх) сайтах размешчана інфармацыя пра спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка, вучэбныя праграмы дысцыплін, тэматыка магістарскіх даследаванняў, звесткі пра навуковых кіраўнікоў і інш.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, кіраўнік Савета рэктар А.І. Жук адзначыў, што ва ўніверсітэце маюцца рэзервы для павышэння эфектыўнасці прафесійнай падрыхтоўкі магістрантаў на кампетэнтнаснай аснове. Неабходна звярнуць увагу на пераемнасць тэматыкі дыпломных і магістарскіх дысертацый, прыём у магістратуру лепшых студэнтаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі, якія маюць вопыт работы ў СНДЛ і істотныя навуковыя дасягненні, адлюстраваныя ў навуковых публікацыях. Патрабуе пэўнай карэкціроўкі змест адукацыі – з мэтай выключыць дубліраванне з першай ступенню атрымання вышэйшай адукацыі. Прафесарска-выкладчыцкаму складу неабходна больш актыўна выкарыстоўваць інавацыйныя формы, метады і тэхнічныя сродкі навучання, улічваць сучасныя айчынныя і замежныя тэндэнцыі ў галіне педагагічнай дзейнасці, запыты навучэнцаў i наймальнікаў – кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія выступаюць у якасці заказчыкаў.

Па ініцыятыве рэктара БДПУ было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, вырашана:

  • стварыць асобнае структурнае падраздзяленне «Аддзел магістратуры»;
  • хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі аб павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
  • унесці змены ў Парадак падрыхтоўкі і афармлення магістарскай дысертацыі ў БДПУ і вызначыць працэдуру выканання магістарскіх дысертацый па запыце ўстаноў (арганiзацый);
  • для правядзення вучэбных заняткаў са студэнтамі другой ступені атрымання адукацыі выкарыстоўваць аўдыторыі, аснашчаныя сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання;
  • вывучыць пытанне аб прызначэнні кіраўнікоў праграм магістратуры на факультэтах і ў інстытутах БДПУ;
  • пры карэкціроўцы стандартаў, вучэбных планаў і вучэбных праграм дысцыплін магістратуры забяспечыць пераемнасць падрыхтоўкі на I і II ступенях атрымання вышэйшай адукацыі, выключыўшы дубліраванне зместу адукацыі;
  • давесці колькасць магістарскіх дысертацый, выконваемых па запытах устаноў (арганiзацый), да 30% ад агульнай колькасці работ;
  • забяспечыць удзел аўтарытэтных вучоных, вядомых педагогаў-практыкаў у правядзенні вучэбных заняткаў, майстар-класаў, вучэбных семінараў з магістрантамі; выкарыстоўваць вынікі навуковых даследаванняў прафесарска-выкладчыцкага складу для ўдасканалення вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
  • размясціць на сайтах інстытутаў (факультэтаў), у рэпазіторыі БДПУ лепшыя метадычныя распрацоўкі вучэбных заняткаў з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання, праведзеных прафесарска-выкладчыцкім складам і магістрантамі;
  • актывізаваць працу па ўключэнні магістрантаў у навукова-даследчыя работы, фінансуемыя са сродкаў Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і інш.;
  • праводзіць анкетаванне, субяседванні з магістрантамі па задаволенасці якасцю адукацыйнага працэсу, абмяркоўваць атрыманыя вынікі на пасяджэннях кафедраў і саветах факультэтаў (інстытутаў), улічваць іх пры размеркаванні вучэбнай нагрузкі па вучэбных дысцыплінах магістратуры паміж прафесарска-выкладчыцкім складам, пры распрацоўцы дапаўненняў і змяненняў да існуючых вучэбных праграм;
  • забяспечыць дзяржаўную рэгістрацыю вучэбна-метадычных комплексаў у адпаведнасці з «Палажэннем аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў і вядзення Дзяржаўнага рэгістра інфармацыйных рэсурсаў» і інш. 

Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.bydfrbspu@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by